Беларуская Служба

Шосты месяц запар  у Беларусі зніжаецца рэальны памер пенсіі

27.07.2021 14:21
У чэрвені зніжэнне склала 0,7%  да траўня.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnewww.pixabay.com

Рэальныя пенсіі, якія разлічваюць з папраўкай на рост коштаў на тавары і платныя паслугі, падаюць шосты месяц запар. Гэта вынікае з дадзеных Белстату. У чэрвені зніжэнне склала 0,7%  да траўня. Падзенне рэальных пенсій адбываецца на фоне разагнанай інфляцыі, паведамляе Zerkalo.io.

Калі ўзяць дадзеныя за апошнія 12 месяцаў, то рэальныя пенсіі выраслі толькі ў ліпені, жніўні і снежні 2020-га, а ў астатнія — падалі. Рост быў звязаны з павышэннем працоўных пенсій у ліпені і снежні.

Сярэдні прызначаны памер пенсій складае 483,4 рубля (у параўнанні з маем гэты паказчык не змяніўся). На канец чэрвеня ў Беларусі пражывала 2 мільёны 454,5 тысячы пенсіянераў.

Чыноўнікі не першы год спрабуюць падняць суадносіны сярэдняй пенсіі па ўзросце і сярэдняй зарплаты да 40%, але выканаць гэта калі і атрымоўваецца, то толькі ў асобныя месяцы.

эж


Белстат хавае эканамічную статыстыку

17.07.2021 08:50
Гэта робіцца, каб не паказваць тэмпы эканамічнага крызісу ў Беларусі.